Патрабаванні да дакументаў
Прад'яўляемыя да разгляду дакументы павінны суправаджацца:
натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую альбо рускую мову — калі яны складзеныя на эстонскай ці іншай замежнай мове;
апастылем — калі яны выдадзены дзяржаўнымі органамі Эстонскай Рэспублікі альбо органамі іншых дзяржаў, з якімі Рэспубліка Беларусь не мае іншых міжнародных дамоўленасцей аб спрошчаным парадку ўзаемнага прызнання дакументаў.
У выпадках, калі для падачы хадайніцтва патрабуецца прадастаўленне фатаграфіі, малюнак на ёй заяўніка павінен адпавядаць яго ўзросту, пры гэтым даўнасць вырабу фатаграфіі на момант падачы заявы не павінна перавышаць 6 месяцаў.
Наяўныя на сайце Пасольства ўзоры заяў, візавых і іншых анкет пры звароце прадастаўляюцца толькі ў запоўненым выглядзе. Дакументы, названыя ў пераліку, падаюцца разам з ксеракопіямі.