Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы
Качанаў Вячаслаў Георгіевіч
Нарадзіўся 31 ліпеня 1963 г. у Мінску, Рэспубліка Беларусь.
У 1985 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, Мінск.
У 1988 г. скончыў аспірантуру Кафедры паліталогіі БДУ, Мінск.
1988 — 1994 — Выкладчык кафедры паліталогіі, БДУ.
1994 — 1997 — працаваў на розных пасадах у МЗС Рэспублікі Беларусь. Трэці сакратар аддзела аналізу і прагназавання, начальнік аддзела аналізу і прагназавання, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі, аналізу і прагназавання.
1997 — 1999 — начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.
1999 — 2002 — Дарадца-пасланнік Пасольства Беларусі ў Балгарыі.
2002 — 2006 — начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2006 — 2013 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Балгарыі.
2013 — 2017 — начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь. Член Калегіі МЗС.
2018 — начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.
З 21.06.2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.
Валодае беларускай, балгарскай, французскай, ангельскай і расейскай мовамі.
Жанаты.