:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Эстонія з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Паўночнай Еўропы.

У 2020 годзе тавараабарот Беларусі і Эстоніі склаў 165 млн. долараў ЗША. Беларускі экспарт у Эстонію склаў 93,1 млн. долараў, імпарт — 71,9 млн. долараў.

Дынаміка тавараабароту Рэспублікі Беларусь і Эстонскай Рэспублікі (у млн. долараў): 2015 год — 101,2; 2016 год — 105,7; 2017 год — 112,8; 2018 год — 180; 2019 год — 139,8; 2020 год — 165.

Дынаміка экспарту беларускіх тавараў у Эстонію (у млн. долараў): 2015 год — 76,1; 2016 год — 64,4; 2017 год — 84,6; 2018 год — 144,3, 2019 год — 107,6; 2020 год — 93,1.

У структуры экспарту пераважаюць пастаўкі алею рапсавага; спірту этылавага; моцных спіртных напояў; адходаў, атрыманых пры выманні іншых раслінных алеяў; солі; нафтапрадуктаў; коксу і бітуму нафтавых; фарбаў і лакаў; кіслот, алеяў і спіртоў прамысловых; пліт, лістоў і плёнкі з пластмас; тары пластмасавай; шын; лесаматэрыялаў; пліт драўнянавалакністых; фанеры клеенай; вырабаў сталярных; вырабаў драўляных; тканін ільняных; валокнаў сінтэтычных нячэсаных; пруткоў і дроту з сталі; труб і трубак з чорных металаў; рухавікоў турбарэактыўных і турбавінтавых; халадзільнікаў; друкаванага абсталявання; інструментаў ручных пнеўматычных, гідраўлічных або з убудаваным рухавіком; пультаў, панэляў, сталоў для электрычнай апаратуры; правадоў ізаляваных і кабеляў; трактароў; мэблі.

У таварнай структуры імпарту з Эстоніі найбольшую ўдзельную вагу займаюць пастаўкі рыбы марожанай; какава-пасты; вакцын, сываратак з крыві, крыві; лекавых сродкаў; ваты, марлі, бінтоў і лейкопластыра; абкітовак і шпатлевок; паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку, пластыфікатараў, стабілізатараў; вырабаў з пластмас; шпону драўлянага; металаканструкцый з чорных металаў; апаратуры сувязі; прыбораў і прылад, якія ўжываюцца ў медыцыне.

У 2020 годзе ў эканоміку Рэспублікі Беларусь прыцягнута эстонскіх інвестыцый у памеры 75,9 млн. далараў, з іх прамых інвестыцый — 45,2 млн. долараў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці