Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» – стратэгічны і самы маштабны праект двухбаковага супрацоўніцтва. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і падпісаных міжурадавых дакументаў.

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 11247 га з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Парк размешчаны ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска, ва ўнікальным прыродным комплексе і ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі М1 Берлін-Масква.

«Вялікі камень» будуецца як міжнародны экагорад з акцэнтам на інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам. У якасці рэзідэнтаў парку могуць быць зарэгістраваныя любыя кампаніі незалежна ад краіны паходжання капіталу. У цяперашні час парк аб'ядноўвае каля 70 рэзідэнтаў з 14 краін — Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама краін ЕС, Балтыiі, Швейцарыі, Расіі, ЗША і іншых.

Для рэзідэнтаў індустрыяльнага парку дзейнічае спецыяльны прававы рэжым, гарантаваны як нацыянальным заканадаўствам, так і адмысловымі міжнароднымі дамовамі і абавязацельствамі. У рамках дадзенага рэжыму прадастаўлены беспрэцэдэнтныя льготы і прэферэнцыі на доўгатэрміновы перыяд.

Адміністрацыя парку ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне кампаній, якія працуюць у парку, па прынцыпе «адна станцыя» з каардынаваннем у гэтым працэсе органаў дзяржаўнага кіравання.

 
У 2019 годзе «Вялікі камень» быў прызнаны лепшым праектам ініцыятывы «Пояс і шлях» у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе па версіі выдання Asiamoney, адзначаны ў рэйтынгах FDi Free Zones of the Year 2019 і 2020 выдання Financial Times. Акрамя гэтага, парк быў прызнаны індустрыяльным праектам года ва Усходняй Еўропе па версіі агенцтва EuropaProperty і ўдастоены прэміі Сусветнай федэрацыі свабодных і спецыяльных эканамічных зон (FEMOZA Awards 2019), стаўшы пераможцам у намінацыі «Самы хуткарослы індустрыяльны парк».
 
 
Шукайце падрабязную інфармацыю аб індустрыяльным парку «Вялікі камень» на афіцыйным сайце.

Версія для друку