:

Аб палітычных адносінах

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай устаноўлены 6 красавіка 1992 г. У абедзвюх краінах адкрыты пасольства.

З 2014 года ідзе паступальная актывізацыя беларуска-эстонскага дыялогу.

У ходзе 22-й сустрэчы СМЗС АБСЕ (3 снежня 2015 г. г. Бялград) адбылася рабочая сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Эстоніі.

5 снежня 2019 г. у г.Браціславе ў рамках СМЗС АБСЕ праведзена рабочая сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У. з Кіраўніком эстонскага знешнепалітычнага ведамства У.Рейнсалу.

Рэгулярна праводзяцца кансультацыі паміж МЗС па палітычных, гандлёва-эканамічных і консульскіх пытаннях, а таксама па пытаннях знешнепалітычнага аналізу і планавання.

У 2016 годзе Эстонія падтрымала адмену Саветам ЕС большасці абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі.

5-6 кастрычніка 2017 г. адбыўся візіт у Эстонскую Рэспубліку беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-Міністра Мацюшэўскім В.С. Праведзена сустрэча Мацюшэўскага В.С. з прэм'ер-міністрам Эстоніі Ю.Ратасам. Візіт Мацюшэўскага В.С. у Эстонскую Рэспубліку вывеў беларуска-эстонскае двухбаковае супрацоўніцтва на ўзровень кіраўнікоў урада, што стала заканамерным крокам на шляху паступальнага развіцця адносін.

Атрымалі новую дынаміку міжпарламенцкія кантакты. Рэгулярны характар набылі візіты ў Эстонскую Рэспубліку дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і эстонскіх парламентарыяў у нашу краіну.

У перыяд старшынства Эстоніі ў Савеце ЕС (другое паўгоддзе 2017 г.) прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных эстонскім бокам па лініі Усходняга партнёрства. У прыватнасці, у сустрэчы міністраў юстыцыі краін ЕС і Усходняга партнёрства (ліпень 2017 г.), у саміце кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС і Усходняга партнёрства (верасень 2017 г.), у сустрэчы міністраў транспартнай сферы ЕС і Усходняга партнёрства, у канферэнцыі па электронным партнёрству, у другой міністэрскай сустрэчы па лічбавай эканоміцы (кастрычнік 2017 г.), у канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, у дзевятай штогадовай асамблеі форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (кастрычнік 2017 г.), у чацвёртым бізнес-форуме Усходняга партнёрства.

Важным напрамкам беларуска-эстонскага ўзаемадзеяння з'яўляецца забеспячэнне канструктыўнага дыялогу з Эстоніяй у мэтах прасоўвання інтарэсаў Беларусі ў ЕС.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці