Легалізацыя дакументаў

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць консульскую легалізацыю афіцыйных дакументаў, а таксама аказваюць садзейнічанне  замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусі, ў прастаўленні апастылю на афіцыйныя дакументы, складзеныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пад афіцыйнымі беларускімі дакументамі разумеюцца дакументы, складзеныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, аформленыя ва ўстаноўленым парадку.

Пад афіцыйнымі замежнымі дакументамі разумеюцца дакументы, складзеныя на тэрыторыі замежнай дзяржавы і легалізованыя ў паўнамоцным органе гэтай дзяржавы. 

Афіцыйныя дакументы, якія прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць напісаны яснай і выразнай мовай. Падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неагавораныя выпраўленні ў тэксце афіцыйнага дакумента не дапускаюцца. Подпісы службовых асоб павінны быць выразнымі, адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць добра чытэльны.

Легалізацыя ажыццяўляецца пры ўмове супадзення подпісаў службовых асоб, якія падпісалі або легалізавалі афіцыйны дакумент, і адбіткаў пячатак і штампаў, якімі змацаваны дакумент або легалізацыйны надпіс, з узорамі подпісаў і адбіткаў пячатак і штампаў, наяўнымі адпаведна ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь або ў замежных установах Рэспублiкi Беларусь.

Пацверджанне сапраўднасці дакументаў, выкарыстаемых у міжнародным эканаміным абароце, ажыццяўляецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Консульскі збор за ажыццяўленне легалізацыі дакументаў складае 50 еўра. Парадак аплаты консульскага збора неабходна удакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».

Для ажыццяўлення консульскай легалізацыі заяўнік прадстаўляе ў замежную установу:

  • афіцыйны дакумент, які належыць легалізацыі, аформлены ва ўстаноўленым парадку;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне аплаты. 


Консульская легалізацыя не ажыццяўляецца адносна дакументаў, складаных кампетэнтнымі органамі дзяржаў, якія далучыліся да Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў.

Выключэнні складаюць:

  • дакументы, учыненыя дыпламатычнымі або консульскімі агентамі; 
  • адміністрацыйныя дакументы, якія напрамую адносяцца да камерцыйнай або мытнай аперацыі.


Тэрмін ажыццяўлення консульскай легалізацыі складае 1 дзень з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту дакументаў і (або) звестак — у дзень атрымання неабходнай інфармацыі.

Для прастаўлення апастылю на афіцыйным дакуменце, складзенным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, заяўнік прадстаўляе ў замежную установу:

  • афіцыйны дакумент, аформлены ва ўстаноўленым парадку, на якім неабходна праставіць апастыль;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне аплаты.


Апастыль не прастаўляецца на:

  • дакументы, учыненыя дыпламатычнымі або консульскімі агентамі; 
  • адміністрацыйныя дакументы, якія напрамую адносяцца да камерцыйнай або мытнай аперацыі.


Тэрмін ажыццяўлення працэдуры па прастаўленні апстылю складае 5 дзён з дня атрымання неабходных дакументаў з Рэспублікі Беларусь.


Законадаўства ў сферы легалізацыі дакументаў:

  • «Канвенцыя, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў»(заключана ў г.Гааге 05.10.1961);
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2023 №278 «Аб парадку выдачы дакументаў аб здзяйсненні дзеянняў»
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.02.1996 г. № 82 «Аб зацвярджэнні Консульскага статута Рэспублікі Беларусь»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
     
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.12.1992 № 754 «Аб мерах па рэалізацыі палажэнняў Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 г, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў»;
     
  • Пастанова Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2010 № 16 «Аб арганізацыі работы па ажыццяўленню консульскай легалізацыі афіцыйных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь».

Версія для друку