:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Эстонія з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Паўночнай Еўропы.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Эстоніі склаў 191,5 млн. долараў ЗША. Беларускі экспарт у Эстонію склаў 148,1 млн. долараў, імпарт — 43,5 млн. долараў.

Дынаміка тавараабароту Рэспублікі Беларусь і Эстонскай Рэспублікі (у млн. долараў): 2016 год — 105,6; 2017 год — 112,8; 2018 год — 180,0; 2019 год — 140,2; 2020 год — 165,1; 2021 год — 191,5.

Дынаміка экспарту беларускіх тавараў у Эстонію (у млн. долараў): 2016 год — 64,4; 2017 год — 84,5; 2018 год — 144,3; 2019 год — 108,0; 2020 год — 93,1; 2021 год — 148,1.

У структуры экспарту ў 2021 годзе пераважалі пастаўкі прадуктаў дрэваапрацоўкі (лесаматэрыялы, фанера, ДВП, мэбля), металургіі (дрот, арматура), перапрацоўчай (шрот, рапсавы алей, алкагольныя напоі), нафтахімічнай і лёгкай прамысловасці, прадукцыі машынабудавання.

У таварнай структуры імпарту з Эстоніі найбольшую ўдзельную вагу займалі пастаўкі какава-пасты, рыбы марожанай, асобных відаў электрычнай апаратуры, лекавых сродкаў, машын і механізмаў.

У 2021 годзе аб'ём двухбаковага гандлю паслугамі дасягнуў 197,8 млн. долараў (144,5% да ўзроўню 2020 г.), у тым ліку экспарту — 113,8 млн. долараў (115,5%). Асноўнымі відамі паслуг, якія экспартуюцца ў Эстонію, з'яўляліся транспартныя; камп'ютарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі.

У 2021 годзе ў эканоміку Рэспублікі Беларусь прыцягнута эстонскіх інвестыцый у памеры 62,4 млн. долараў, з іх прамых інвестыцый — 30,2 млн. долараў.

Эстонія далучылася да аднабаковых незаконных санкцый Захаду супраць Беларусі, што стала прычынай значнага скарачэння ўзроўню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці