:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Эстоніі ў мерапрыемствах, прысвечаных Году гістарычнай памяці

05.12.2022 г.

3 снежня ў Год гістарычнай памяці, аб'яўлены ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускае таварыства «Лёс» (г. Талін) правяло музычна-паэтычную вечарыну, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння выдатных пісьменнікаў-класікаў, ураджэнцаў беларускай зямлі Якуба Коласа і Янкі Купалы.

У мерапрыемстве прыняў удзел Часовы павераны Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Зубко Аляксей, супрацоўнікі беларускай дыпмісіі ў Эстоніі, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў краіне.

Удзельнікі зачыталі вершы паэтаў і выканалі беларускія песні.

Членам Беларускага таварыства «Лёс» уручаны ганаровыя граматы за шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі беларускай культуры ў Эстоніі.

Мерапрыемства, прысвечанае Якубу Коласу і Янку Купалу, было накіравана на захаванне памяці аб вядомых беларускіх земляках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці