:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Эстоніі ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага пісьменства

11.10.2021 г.

9 кастрычніка б.г. у г. Тарту (Эстонія) дыпламаты Пасольства Беларусі ў Эстоніі прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага пісьменства.
Арганізатар мерапрыемства — Тартускае беларускае таварыства «Спадкі» (г. Тарту).
На фэсце выступілі ансамблі беларускай песні беларускіх таварыстваў «Спадкі», «Сябры» (г. Нарва), «Лёс» (г. Талін), «БЭЗ» (г. Йыхві), «Ялінка» (г. Маарду), расійскі калектыў «Родныя напевы» (г. Пярну).
Мерапрыемства спрыяла захаванню нацыянальнай і культурнай самабытнасці беларусаў за мяжой, а таксама пашырэнню і развіццю сувязяў паміж беларускімі і расійскімі суполкамі ў Эстоніі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці