Бязвізавы парадак уезду грамадзян Еўрапейскіх краін у Беларусь
26.07.2024 г.Распаўсюджванне парадку бязвізавага ўезду на грамадзян 35 краін Еўропы
Рашэннем Кіраўніка дзяржавы існуючы з 2022 года бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) распаўсюджаны на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы:
1. Аўстрыя. 2. Андора. 3. Бельгія. 4. Балгарыя. 5. Боснія і Герцагавіна.
6. Ватыкан. 7. Вялікабрытанія. 8. Венгрыя. 9. Грэцыя. 10. Данія. 11. Ірландыя.
12. Ісландыя. 13. Іспанія. 14. Італія. 15. Кіпр. 16. Ліхтэнштэйн. 17. Люксембург.
18. Мальта. 19. Манака. 20. Нарвегія. 21. Нідэрланды. 22. Партугалія.
23. Паўночная Македонія. 24. Румынія. 25. Сан-Марына. 26. Славакія.
27. Славенія. 28. Фінляндыя. 29. Францыя. 30. ФРГ. 31. Харватыя. 32. Чэхія.
33. Швейцарыя. 34. Швецыя.
35. Эстонія (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі).
Для грамадзян названых дзяржаў з 08:00 19 ліпеня 2024г. ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, выезду з Беларусі праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на падставе сапраўдных дакументаў для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі не больш за трыццаць сутак з дня ўезду. Бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты ў Рэспубліцы Беларусь, які ўжываўся да гэтага часу, таксама захоўваецца.
Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, змогуць рухацца транзітам, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах, у трэція краіны, за выключэннем Расіі.
Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежаваную колькасць разоў да 31 снежня 2024г. ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Гэты парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў. Пры гэтым уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў, выдадзеных дзяржавамі – членамі ЕС, могуць уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без віз у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Cаюзам аб спрашчэнні выдачы віз.