:

Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Эстоніі А.Зубко ў мерапрыемстве, прысвечаным гадавіне ўтварэння беларускага таварыства «Пялёстак»

22.08.2023 г.

21 жніўня 2023 г. у Таліне (Эстонія) прайшло мерапрыемства, арганізаванае беларускім таварыствам “Пялёстак” з нагоды чарговай гадавіны з дня ўтварэння.

У ім прыняў удзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Зубко Аляксей, прадстаўнікі беларускай дыяспары і жыхары г. Таліна.

Падчас мерапрыемства адбыліся выступленні творчых калектываў, выконваліся песні на беларускай мове і вершы пра Беларусь. Некаторыя з гасцей падзяліліся станоўчымі ўспамінамі аб апошніх паездках у Рэспубліку Беларусь.

Кіраўніку беларускага таварыства «Пялёстак» быў уручаны памятны падарунак за актыўную дзейнасць па распаўсюджванні ведаў аб культурнай спадчыне і традыцыях Беларусі.

Адбыўся фуршэт, на якім былі прадстаўлены стравы беларускай кухні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці