Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Эстоніі ў мерапрыемстве «Нас аб'ядноўвае васілёк»
28.10.2021 г.27 кастрычніка 2021 года ў г. Таліне адбыўся творчы конкурс «Нас аб'ядноўвае васілёк», у якім прынялі ўдзел дзеці з Беларусі, Эстоніі, Расіі і Італіі.
Мерапрыемства было арганізавана Цэнтрам вучобы і развіцця EA-Studiorum (кіраўнік — Ніна Пээрна).
На конкурс было прадстаўлена 133 малюнкі і 6 відэа. У складзе журы прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства Беларусі ў Эстоніі.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю беларуска-эстонскіх культурных сувязей, а таксама аб'яднанню беларускіх дыяспар з розных краін.
З нагоды пятай гадавіны з дня ўтварэння дзіцячай школы “Буслікі” (г. Талін), якая ажыццяўляе дзейнасць пад кіраўніцтвам Цэнтра вучобы і развіцця EVA-Studiorum, Пасольствам перададзены сувеніры і беларуская літаратура для школы.