:

Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстоніі М. Калодкіна ў музычна-паэтычнай сустрэчы «З лёну i жыта я вершы складаю» ў Таліне

16.12.2023 г.

ТАЛІН, 16 снежня. /Пасольства Беларусі ў Эстоніі/. У рамках Дня Беларускай культуры «Беларускi калейдаскоп» Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Мікалай Калодкін прыняў удзел у музычна-паэтычнай сустрэчы «З лёну i жыта я вершы складаю», прысвечанай 75-годдзю беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Мерапрыемства арганізавана Цэнтрам нацыянальных меншасцяў «Радзіма» ў Эстоніі пры актыўным удзеле кінакампаніі «Этнамедыя», Цэнтра вучобы і развіцця EVA-Studiorum, НКА «Цюркская школа», тэатра-студыі «Душа вепсаў». У якасці гасцей свята выступілі вакальны калектыў «Аколіца» Дагдскага беларускага таварыства «Вербiца» з Латвіі, танцавальная група Primaria Dance Center з Таліна, Талінскае марыйскае таварыства, педагогі і навучэнцы з эстонскіх школ. Павіншаваць Цэнтр “Радзіма” з 10-годдзем паэтычнага праекта “Беларускія паэты-юбіляры” прыйшлі прадстаўнікі Беларускага таварыства “Лёс” з Таліна (кіраўнік Таццяна Ніжнік). З відэа-віншаваннем выступіла Тартускае беларускае таварыства «Спадкі» (кіраўнік Ірына Хела Каламеец).
Галоўнай падзеяй сустрэчы стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў міжнароднага паэтычнага конкурсу «З лёну i жыта я вершы складаю» (праходзіў з 1 верасня па 15 лістапада), пераможцаў міжнароднага конкурсу «Давайце сябраваць» і рэспубліканскага фотаконкурсу «Вось і лета прыйшло!».

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці