:

Аб правядзенні Паслом Беларусі ў Эстоніі В.Качанавым сустрэчы з удзельнікамі дзіцячага лагера «Пазнай культуру Беларусі»

14.07.2021 г.

14 ліпеня б.г. Пасол Беларусі ў Эстоніі В.Качанаў сустрэўся з удзельнікамі лагера «Пазнай культуру Беларусі», у якім прымаюць удзел дзеці з ліку грамадзян Беларусі і Эстоніі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.
Арганізатар лагера   Беларускае культурнае таварыства «Сябры» (г. Нарва).
В.Качанаў праінфармаваў удзельнікаў аб гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а таксама асноўных славутасцях і дасягненнях Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.
Дзецям была дадзена магчымасць прадэгуставаць прадукцыю беларускіх кандытарскіх прадпрыемстваў.
У ходзе мерапрыемства дэманстраваліся відэаролікі пра турыстычны патэнцыял нашай краіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці