:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Эстоніі В.Качанава у Дні беларускай культуры ў Таліне

25.10.2021 г.

23 кастрычніка б.г. у «Доме народаў» (г. Талін) у рамках Дня беларускай культуры праведзена мерапрыемства «Сустрэчы на завалінке».

Арганізатар — беларускае таварыства «Лёс» (г. Талін).

На мерапрыемстве выступілі ансамблі беларускай песні беларускіх таварыстваў «Лёс» (г. Талін) і «Ялінка» (г. Маарду), а таксама расійскі танцавальны калектыў «Горліца» (г. Талін).

У Дні беларускай культуры прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў.

Правядзенне дзён беларускай культуры ў Эстоніі спрыяе распаўсюджванню ведаў пра культуру Беларусі, яе багатай спадчыне і ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне беларуска-эстонскіх сувязей у сферы культуры.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці