:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Эстоніі ў Міжнародным літаратурным конкурсе вершаў М.Танка

10.11.2022 г.

9 лістапада 2022 г. ў г. Таліне прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Эстоніі прыняў удзел у складзе журы Міжнароднага літаратурнага конкурсу вершаў Максіма Танка, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння беларускага народнага паэта.

Арганізатар – Цэнтр нацыянальных меншасцяў “Радзіма” (г. Талін).

Падчас мерапрыемства 63 удзельнікі з Беларусі, Эстоніі і Іарданіі ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў зачыталі вершы М.Танка на беларускай і эстонскай мовах.

Конкурс праводзіцца ў Год гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь з мэтай захавання і развіцця беларускай мовы, а таксама папулярызацыі нацыянальнай творчай спадчыны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці