Аб арганізацыі галасавання, грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь
09.02.2024 г.Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы інфармуе аб тым, што Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 студзеня 2024 года № 2 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».
У адпаведнасці з названай пастановай, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія
валодаюць выбарчым правам,
пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь,
стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь,
не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,
маюць права прыняць удзел у галасаванні па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на ўчастку для галасавання № 248, размешчаным па адрасе:
г. Мінск, вул. Свярдлова, д. 30,
ДУА «Гімназія № 75 імя П.В. Масленікава».