Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Эстоніі А.Зубко ў Каляднай сустрэчы-канцэрце ў г. Таліне
11.12.2023 г.9 снежня 2023 г. у г. Таліне (Дом настаўніка) адбылася Калядная сустрэча-канцэрт, арганізаваная беларускім культурным таварыствам “Пялёстак” (г. Талін).
У мерапрыемстве прыняў удзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Аляксей Зубко, прадстаўнікі беларускай дыяспары і эстонскія грамадзяне.
На сустрэчы прагучалі песні вядомых беларускіх выканаўцаў, адбыліся выступленні беларускіх і эстонскіх творчых калектываў. Удзельнікам і гасцям мерапрыемства была дадзена магчымасць дэгустацыі традыцыйных беларускіх страў.
Мерапрыемства садзейнічала прасоўванню беларускай культуры ў Эстоніі і ўмацаванню сувязей паміж эстонскім і беларускім народамі.