:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Эстоніі В.Качанава у цырымоніі пахавання астанкаў савецкіх воінаў, якія загінулі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны

30.08.2021 г.

29 жніўня 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы В.Качанаў і супрацоўнікі Паольства прынялі ўдзел у цырымоніі пахавання на гарадскіх могілках г. Маарду астанкаў 132 савецкіх воінаў, якія загінулі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

Астанкі чырвонаармейцаў выявілі пашукавікі атрада «Віронія» і ваенна-гістарычнага клуба «Фронт Лайн».

У сваім выступе В. Качанаў адзначыў асаблівую сімвалічнасць мерапрыемства, якое прайшло ў год 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Пасол Расійскай Федэрацыі ў Эстоніі А.Пятроў, мэр г. Маарду В.Архипаў, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый і грамадскасці, жыхары г. Маарду.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці