:

Пра кінапаказ фільма на «Іншым беразе» у Эстоніі

18.09.2023 г.

З нагоды Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь (17 верасня) Пасольства Беларусі ў Эстоніі пры падтрымцы Цэнтра нацыянальных меншасцей «Радзіма» (г. Талін) арганізавала ў г. Таліне (Культурны цэнтр «Радзіма») кінапаказ фільма «На іншым беразе».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі беларускай дыпмісіі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Эстоніі і жыхары г. Таліна (прадстаўнікі Цэнтра нацыянальных меншасцяў «Радзіма», Беларускага таварыства «Лёс», Беларускага цэнтра вучобы і развіцця EVA-Studiorum, кінакампаніі «Этномедыя», тэатра-студыі «Душа вепсаў»).

Да гледачоў звярнуўся Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Аляксей Зубко і даў інфармацыю аб гісторыі ўзнікнення свята, а таксама аб яго важным значэнні для нашай краіны ў бягучых умовах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці