:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Эстоніі у фестывалі беларускай песні «Наша Радзіма — Беларусь»

16.08.2021 г.

14 жніўня б.г. у г. Нарва (Эстонія) дыпламаты Пасольства Беларусі ў Эстоніі прынялі ўдзел у фестывалі беларускай песні «Наша Радзіма — Беларусь».
Арганізатар мерапрыемства — Нарвскае беларускае таварыства «Сябры» (г. Нарва).
На фэстывалі выступілі ансамблі беларускай песні нарвскага беларускага таварыства «Сябры», беларускага таварыства «Лёс» (г. Талін), беларуска-эстонскага згуртавання «БЭЗ» (г. Йыхві), а таксама расійскі танцавальны калектыў «Горліца» (г. Талін).
На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўніцтва і дэпутаты гарадскога сходу, а таксама прадстаўнікі нацыянальных культурных супольнасцяў г. Нарва.
Фестываль беларускай песні спрыяў распаўсюджванню ведаў пра культуру Беларусі, яе багатай спадчыне і ўнёс важкі ўклад ва ўмацаванне беларуска-эстонскіх сувязей у сферы культуры.
Дадаткова, консульскім супрацоўнікам Пасольства быў праведзены прыём беларускіх грамадзян, якія пражываюць у г. Нарва і г. Йыхві.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці