:

Дзень народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь

16.09.2022 г.

17 верасня 2022 года Рэспубліка Беларусь другі раз святкуе Дзень народнага адзінства, які быў заснаваны ў 2021 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Дата абрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курса на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці