Аб удзеле дыпламатаў Пасольства Беларусі ў Эстоніі ў мерапрыемстве «Беларускі падворак абдымае эстонскі хутар»
06.08.2021 г.4-5 жніўня г.г. у г. Пярну (Эстонія) адбылося мерапрыемства «Беларускі падворак абдымае эстонскі хутар».
Арганізатар — Асацыяцыя Беларусаў Эстоніі.
На мерапрыемстве выступіў Беларускі народны ансамбль «Вербіца» (г. Мінск) і эстонскія творчыя калектывы, а таксама праводзіліся майстар-класы па падрыхтоўцы беларускіх нацыянальных страў.
Правядзенне мерапрыемства спрыяла далейшаму ўмацаванню культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Эстоніі.