:

Аб удзеле ў канферэнцыі па падвядзенні вынікаў праекта «Наш Шагал»

19.09.2022 г.

17 верасня б.г. Нарвскае таварыства беларусаў Эстоніі «Сябры» правяло міжнародную анлайн-канферэнцыю па падвядзенні вынікаў праекта «Наш Шагал», прысвечанаму 135-гадоваму юбілею нараджэння вялікага мастака. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх таварыстваў у Эстоніі, кіраўніцтва Круглага стала нацыянальных таварыстваў Іда-Вірумаа, прадстаўнікі беларускіх і расійскіх мастацкіх і агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, кіраўнікі музеяў Шагала, удзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках шагалаўскага праекта.

За 9 месяцаў 2022 года былі праведзены дзясяткі мерапрыемстваў, уключаючы пяць мастацкіх майстар-класаў «Палёты ў сне і наяве», конкурс малюнкаў у стылі Шагала, на якім было прадстаўлена 397 работ з Эстоніі, Латвіі, Беларусі і Расіі, конкурс вершаў Шагала. Выставы ўдзельнікаў конкурсу малюнка плануецца ў далейшым паказаць у шэрагу эстонскіх гарадоў.

Удзельнікі канферэнцыі павіншавалі прысутных з Днём народнага адзінства. На канферэнцыі са зваротам да яго ўдзельнікаў выступіў пасол Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качанаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці