:

Парадак прыёму дакументаў

Пры звароце ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы для падачы якога-небудзь з хадайніцтваў пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт або ID-карту).

У выпадку звароту грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб без грамадзянства альбо грамадзян трэціх дзяржаў, якія пастаянна/часова пражываюць у Эстоніі, пры сабе таксама неабходна мець выдадзены эстонскім кампетэнтным органам дакумент, які пацвярджае права на такое пражыванне (ўклейка ў пашпарце альбо ID-карта з адзнакамі аб пастаянным/часовым відзе на жыхарства ў Эстоніі).

Наяўныя на сайце Пасольства ўзоры заяў, візавых і іншых анкет пры звароце прадастаўляюцца толькі ў запоўненым выглядзе. Дакументы, названыя ў пераліку, падаюцца разам з ксеракопіямі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці