:

Двухбаковая заканадаўчая база

Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай (Талін, 6 красавіка 1992 года).

Пагадненне паміж Банкам Эстоніі і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі разлікаў у сувязі з увядзеннем у Эстонскай Рэспубліцы нацыянальнай валюты (Мінск, 17 верасня 1992 года).

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Эстонскай Рэспублікі (Мінск, 30 лістапада 1994 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах (Мінск, 11 чэрвеня 1996 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы (Мінск, 21 студзеня 1997 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублікі аб паветраных зносінах (Мінск, 13 ліпеня 1999 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту (Мінск, 2 лютага 2001 года).

Пагадненне аб гандлёвых і эканамічных адносінах паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі (Мінск, 31 ліпеня 2001 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах (Мінск, 20 верасня 2001 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (Мінск, 11 лютага 2004 года).

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у пагадненне аб гандлёвых і эканамічных адносінах паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі (Мінск, 30 красавіка 2004 года).

Пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне статыстыкі паміж Міністэрствам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам статыстыкі Эстонскай Рэспублікі (Талін, 20 студзеня 1998 года).

Пагадненне паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры (Талін, 24 жнiуня 2004 года).

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі Эстонскай Рэспублікі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі (Мінск, 25 лістапада 2014 года).

Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусі і Эстонскай Рэспублікай аб некаторых аспектах ўезду, знаходжання і выезду асоб (Мінск, 20 красавіка 2016 года).

Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай аб сацыяльным забеспячэнні (Мінск, 7 снежня 2018 года).

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне навакольнага асяроддзя (Катавіцэ, 11 снежня 2018 года).

Адміністрацыйнае пагадненне паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сацыяльных спраў Эстонскай Рэспублікі аб прымяненні Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай аб сацыяльным забеспячэнні ад 7 снежня 2018 года (Мінск, 4 мая 2020 года).

У чэрвені 2021 года падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж саюзамі юрыстаў Беларусі і Эстоніі. Варта адзначыць, што саюз юрыстаў Эстоніі — гэта актыўная і ўплывовая арганізацыя, якая карыстаецца прызнаннем і вядомасцю ў эстонскім грамадстве ў якасці прафесійнага аб'яднання. Ад беларускага боку Мемарандум падпісаў старшыня саюза юрыстаў Беларусі (намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь) Міцкевіч Валерый Вацлававіч, з эстонскага боку — старшыня саюза юрыстаў Эстоніі Май Пальміпуу.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці