:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Качанава ў Каляднай сустрэчы-канцэрце ў Таліне

20.12.2021 г.

18 снежня б.г. у г. Таліне (Дом настаўніка) адбылася калядная сустрэча-канцэрт, арганізаваная беларускім культурным таварыствам “Пялёстак” (г. Талін).

У мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў, дыпламаты Пасольства Беларусі ў Эстоніі, прадстаўнікі сферы культуры Эстоніі і беларускай дыяспары.

На сустрэчы прагучалі песні вядомых беларускіх выканаўцаў, зачытваліся вершы на беларускай мове, дэманстраваліся беларускія вырабы з саломкі. Удзельнікам і гасцям мерапрыемства была дадзена магчымасць дэгустацыі традыцыйных беларускіх страў.

Мерапрыемства садзейнічала прасоўванню беларускай культуры ў Эстоніі і ўмацаванню сувязей паміж эстонскім і беларускім народамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці