Аб удзеле Пасла Беларусі ў Эстоніі В.Качанава у гала-канцэрце штогадовага фестывалю беларускай культуры «Пялёстак»
14.09.2021 г.12 верасня 2021 года у Талінскім Доме настаўніка Беларускае культурнае таварыства «Пялёстак» правяло гала-канцэрт штогадовага фестывалю беларускай культуры «Пялёстак». У гала-канцэрце прынялі ўдзел: прадстаўніца Эстоніі на дзіцячым вакальным конкурсе «Славянскі базар у Віцебску — 2021» Валерыя Саўчук, калектыў дзіцячай студыі «Дэ Light» пад кіраўніцтвам Алены Саўчук, харэаграфічны ансамбль «Колор» пад кіраўніцтвам Ніны Герц, калектыў Тартускага беларускага грамадства «Спадкі», іншыя выканаўцы. Са сваімі вершамі выступіла паэтка Вольга Чупрына, член Талінскага беларускага культурнага таварыства «Лёс».
З прывітаннем да ўдзельнікаў гала-канцэрта звярнуўся Пасол Беларусі ў Эстоніі В.Качанаў.
Правядзенне мерапрыемства спрыяла далейшаму ўмацаванню культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Эстоніі.