:

Аб удзеле Пасольства ў творчай сустрэчы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы

22.02.2021 г.

 

21 лютага б.г. Пасольства ўзяло ўдзел у творчай анлайн сустрэчы, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і арганізавана актывістамі нарвскага беларускага грамадства «Сябры».

 

У мерапрыемстве ўдзельнічалі беларускія суполкі з Эстоніі (Йыхві, Тарту, Пярну), Латвіі (Даўгаўпілс, Рыга), Расіі (Масква, Сургут), Украіны (Чарнігаў), Іспаніі (Мадрыд) і Іарданіі (Аман). На сустрэчы прагучалі творы беларускага паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага. Песні на яго вершы выконваюць такія вядомыя беларускія калектывы як «Песняры», «Сябры», «Бяседа», «Пліса» і іншыя.


 

Варта таксама адзначыць, што па ініцыятыве Таццяны Макаранка, члена праўлення Нарвскага беларускага грамадства «Сябры» у мерапрыемстве прыняла ўдзел вучаніца 11 класа моўнага ліцэя Дарына Дзмітрыева, якая зрабіла мастацкі пераклад аднаго з вершаў К.Цыбульскага на эстонскую мову. Правядзенне анлайн сустрэчы ўнесла важкі ўклад у папулярызацыю за мяжой беларускай культуры і мовы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці