:

Аб Днях беларускай культуры ў Эстоніі «Беларускі калейдаскоп»

14.12.2020 г.

У снежні 2020 года ў г. Талін пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы прайшлі Дні беларускай культуры «Беларускі калейдаскоп», прысвечаныя 115-годдзю беларускага паэта Пятра Глебкі. Арганізатар мерапрыемства Цэнтр нацыянальных меншасцяў «Радзiма».

У рамках Дзён беларускай культуры праведзены:

5 снежня онлайн-конкурс юных чытачоў «Радзiма добрая мая …», у якім прынялі ўдзел 22 выканаўцы з Эстоніі, Беларусі і Іарданіі;

7 снежня творчы конкурс юных мастакоў «Вершы беларускага паэта П. Глебкі ў малюнках», удзельнікі якога выказалі ў малюнках сваё ўяўленне вершаў П. Глебкі. На конкурс паступіла 90 работ з Эстоніі, Расіі, Беларусі і Італіі.

На заключным этапе Дзён беларускай культуры 12 снежня 2020 г. адбыўся музычна-паэтычны вечар «Мой родны край, мая калыска», на якім прагучалі вершы П.Глебкі ў выкананні эстонскіх школьнікаў, былі прадстаўлены музычныя і танцавальныя нумары і экскурс-прэзентацыя «Жыццёвы шлях і творчасць П.Глебкі».

Прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў, якім уручаны ганаровыя граматы Пасольства Беларусі ў Эстоніі, а таксама кнігі пра культуру, славутыя мясціны і гісторыю Беларусі.

Асаблівая падзяка выказана Культурна-асветніцкаму аб'яднанню беларусаў у Іарданіі за актыўны ўдзел у Днях беларускай культуры «Беларускі калейдаскоп».

Мерапрыемства спрыяла распаўсюджванню ведаў аб культуры і багатай творчай спадчыне Беларусі за мяжой, развіццю беларуска-эстонскіх культурных сувязяў, а таксама аб'яднанню беларускіх дыяспар з розных краін.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці