:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Эстоніі В.Качанава ў міжнароднай анлайн-канферэнцыі «Наш Шагал»

30.05.2022 г.

Нарвскае беларускае таварыства «Сябры» (г. Нарва, Эстонія) у 2022 годзе праводзіць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння аднаго з найбольш выдатных ураджэнцаў беларускай зямлі і яркага прадстаўніка мастацкага авангарда Марка Шагала.

Так, 28 мая 2022 года нарвскае беларускае таварыства «Сябры» правяло міжнародную анлайн-канферэнцыю «Наш Шагал» (арганізатар – Таццяна Макаранка).

У мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў, дыпламаты беларускай дыпмісіі ў Эстоніі, а таксама суайчыннікі з Эстоніі, Беларусі, Ізраіля, Іарданіі, Латвіі і Расіі.

На канферэнцыі выступілі дырэктар музея Марка Шагала ў Віцебску (Беларусь) Ірына Воранава, кіраўнік праекта «Шагал у Малахоўцы» (РФ) Ганна Юдашкіна, гід Нарвскага музея (Эстонія) Алена Ховарт, пляменніца Марка Шагала, мастачка і паэт Ірына Маркава-Шагал (Ізраіль).

Правядзенне шырокай па геаграфічным ахопе ўдзельнікаў анлайн сустрэчы ўнесла важкі ўклад у папулярызацыю за мяжой беларускай культуры.

Нарвскае беларускае таварыства «Сябры» працягне цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Марку Шагалу, да кастрычніка 2022 года.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці