:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Эстоніі В.Качанава ў Дні беларускай культуры ў Таліне «Беларускі калейдаскоп»

13.12.2021 г.

11 снежня 2021 года ў г. Таліне прайшоў Дзень беларускай культуры «Беларускі калейдаскоп», у якім прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў.

Арганізатар мерапрыемства — Цэнтр нацыянальных меншасцяў «Радзіма».

У рамках Дня беларускай культуры адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў міжнародных конкурсаў чытальнікаў баек К.Крапівы і малюнка «Нас аб'ядноўвае васілёк», у якіх бралі ўдзел дзеці з Беларусі, Эстоніі, Расіі, Італіі і Іарданіі.

На святочным канцэрце выступілі беларускія таварыствы «Лёс» (г. Талін) і «Спадкі» (г. Тарту), якія выканалі традыцыйныя беларускія песні, дзіцячыя творчыя калектывы, а таксама прайшлі чытанні баек К.Крапівы.

Гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства была дадзена магчымасць дэгустацыі страў беларускай кухні.

Мерапрыемства садзейнічала распаўсюджванню ведаў аб культуры і багатай творчай спадчыне Беларусі за мяжой, развіццю беларуска-эстонскіх культурных сувязей, а таксама аб'яднанню беларускіх дыяспар з розных краін.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці