Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Эстоніі А.Зубко ў мерапрыемстве, прысвечаным гадавіне ўтварэння беларускага таварыства «Пялёстак»
22.08.2023 г.21 жніўня 2023 г. у Таліне (Эстонія) прайшло мерапрыемства, арганізаванае беларускім таварыствам “Пялёстак” з нагоды чарговай гадавіны з дня ўтварэння.
У ім прыняў удзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Зубко Аляксей, прадстаўнікі беларускай дыяспары і жыхары г. Таліна.
Падчас мерапрыемства адбыліся выступленні творчых калектываў, выконваліся песні на беларускай мове і вершы пра Беларусь. Некаторыя з гасцей падзяліліся станоўчымі ўспамінамі аб апошніх паездках у Рэспубліку Беларусь.
Кіраўніку беларускага таварыства «Пялёстак» быў уручаны памятны падарунак за актыўную дзейнасць па распаўсюджванні ведаў аб культурнай спадчыне і традыцыях Беларусі.
Адбыўся фуршэт, на якім былі прадстаўлены стравы беларускай кухні.