:

Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Эстоніі А.Зубко ў фестывалі беларускай культуры ў г. Нарве

08.11.2023 г.

4-5 лістапада 2023 года ў г. Нарва прайшоў фестываль беларускай культуры, арганізаваны Нарвскім беларускім таварыствам “Сябры”.

На мерапрыемстве прысутнічалі Часовы павераны ў справах Беларусі ў Эстоніі А.Зубко, прадстаўнікі мэрыі Нарвы, дэпутаты гарадскога сходу і жыхары горада, прадстаўнікі іншых нацыянальных меншасцей. Усяго каля 500 гасцей.

На мерапрыемстве выступілі ансамблі беларускіх таварыстваў «Сябры» (Нарва), «Лёс» (Талін), БЭЗ (Йыхві) і творчы калектыў з Цэнтра беларускай культуры г. Даўгаўпілс (Латвія) у якасці ганаровых гасцей.

Часовы павераны А.Зубко ўручыў удзельнікам ганаровыя граматы і беларускія сувеніры за дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.

Фестываль стаў важнай культурнай падзеяй г. Нарвы і прадэманстраваў адзінства беларускіх культурных таварыстваў з розных гарадоў і краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці