:

Аб удзеле Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Эстоніі А.Зубко ў Дні беларускіх дранікаў у г. Таліне

30.10.2023 г.

28 кастрычніка 2023 года ў г. Таліне (дом Міжнароднага саюза нацыянальных культурных суполак «Ліра») прайшоў «Дзень беларускіх дранікаў», арганізаваны беларускім таварыствам «Лёс» (г. Талін).

У мерапрыемстве прыняў удзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Аляксей Зубко, прадстаўнікі беларускай дыяспары, жыхары г. Таліна і г. Тарту.

Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена агульная інфармацыя аб бульбе, а таксама праведзены майстар-клас па прыгатаванню дранікаў. Сябры таварыства «Лёс» прыгатавалі 250 дранікаў з рознымі начынкамі. Адбыліся выступленні ансамбля беларускай песні Беларускага таварыства «Лёс» (Талін), выконваліся беларускія песні, вершы і прыпеўкі.

Правядзенне дзён беларускай культуры ў Эстоніі садзейнічае распаўсюджванню ведаў аб багатай культурнай спадчыне і традыцыях Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці