:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Эстоніі В.Качанава ў мерапрыемствах, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

08.07.2022 г.

У Год гістарычнай памяці, абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь, 7 ліпеня 2022 г. Нарвскае беларускае таварыства «Сябры» правяло ў г. Нарве ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння аднаго з найбольш знакамітых ураджэнцаў беларускай зямлі, выбітнага мастака Марка Шагала (нарадзіўся 7 ліпеня 1887 года).

У мерапрыемствах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў, дыпламаты беларускай дыпмісіі ў Эстоніі, мэр г. Нарвы Катры Райк, старшыня гарадскога сходу г. Нарвы Уладзімір Жаваранкаў і іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва горада, Фонду інтэграцыі Эстоніі, а таксама беларускай дыяспары ў краіне.

У Цэнтральнай бібліятэцы г. Нарвы была адкрыта выстава дзіцячых малюнкаў “Наш Шагал” (ліпень-верасень 2022 г.). У экспазіцыі каля 400 работ дзяцей з 5 краін. Узрост удзельнікаў ад 8 да 18 гадоў.

Каля памятнага каменя Марку Шагалу прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў міжнародных конкурсаў малюнка і вершаў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння славутага мастака, а таксама ўрачыстае ўскладанне кветак.

Мемарыял мастаку знаходзіцца на ўскраіне Нарвы, на месцы дома, у якім на пачатку 20-га стагоддзя непрацяглы час пражываў і пісаў карціны малады Марк Шагал.

Мерапрыемствв, якія праходзяць у г. Нарва з сакавіка па верасень 2022 года, прысвечаны Марку Шагалу і накіраваны на захаванне памяці аб вядомых беларускіх земляках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці